Белорусский портал в Казахстане

Пасольства Беларусі ў Эквадоры адкрыецца ў 2014 годзе



Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 19 лістапада нумар 990, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Савет Міністраў таксама пастанавіў Міністэрству фінансаў ажыццяўляць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне пасольства Беларусі ў Эквадоры ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.

У канцы кастрычніка 2013 года ў Мінску адбылася сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа Дэльгада. Была дасягнута дамоўленасць аб адкрыцці пасольства ў Кіта і Мінску. Цяпер дыпламатычныя кантакты ажыццяўляюцца праз паслоў, акрэдытаваных па сумяшчальніцтву ў Каракасе і Маскве.

21 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/80/24136
Текущая дата: 26.11.2024