Белорусский портал в Казахстане

Беларусь занепакоеная няроўнымі ўмовамі ўдзелу ў другім перыядзе абавязацельстваў Кіёцкага пратакола



Пра гэта заявіў 21 лістапада ў Варшаве пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак.

Пасол узяў удзел у мерапрыемствах высокага ўзроўню канферэнцыі ААН па пытаннях змянення клімату, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

Гайсёнак адзначыў важнасць распрацоўкі празрыстых і ясных правілаў працэдуры прыняцця рашэнняў у межах кліматычнага перамоўнага працэсу.

У выступленні таксама была падкрэслена неабходнасць актывізацыі сумесных дзеянняў бакоў рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату па распрацоўцы новага пагаднення, акрэслены меры, што прымаюцца Беларуссю ў мэтах скарачэння ўздзеяння на змяненне клімату.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/80/24157
Текущая дата: 26.11.2024