Белорусский портал в Казахстане

На сустрэчы з уладамі латвійскага Рэзэкне абмеркаваны пытанні актывізацыі прыгранічнага супацоўніцтва з Беларуссю



Беларуская дэлегацыя ў складзе генконсула ў Даўгаўпілсе Віктара Гейсіка, кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Генадзя Грабнёва і старшыні Браслаўскага райвыканкама Сяргея Шматава наведала 3 жніўня Рэзэкне для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных святу гэтага латвійскага горада.

Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, адбыліся перамовы з мэрам Рэзэкне Аляксандрам Барташэвічам і яго намеснікамі. Абмеркаваныя "пытанні развіцця партнёрскіх сувязей з Віцебскам, актывізацыі ўдзелу Рэзэкне ў прыгранічным беларуска-латвійскім супрацоўніцтве".

БелаПАН
Мінск, 5 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/83/22517
Текущая дата: 26.11.2024