Справу супраць чатырох грамадзян Беларусі, а таксама грамадзян Расеі і Ўкраіны перадалі ў іншы суд.
Прысуд вайсковага суду Лібіі за дапамогу рэжыму Кадафі грамадзянамі Беларусі, Украіны і Расеі сёньня быў скасаваны.
4 чэрвеня 2012 году іх асудзілі на 10 гадоў турмы за пасобніцтва рэжыму Кадафі. Зараз справу беларусаў, украінцаў і расейцаў будзе разглядаць цывільны суд Лібіі.
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных. Ён адзначыў, што гэтага рашэньня дамагаліся вельмі доўга:
«Сапраўды, мы можам пацьвердзіць, што было прынята рашэньне аб перадачы справы грамадзян краін СНД з ваеннага суду ў цывільны. Мы пакуль яшчэ далёкія ад атрыманьня таго выніку, які нас задавальняе — а гэта вызваленьне нашых грамадзян. Але гэтае рашэньне — сур’ёзны і важны крок у патрэбным кірунку. Гэта вынік сумесных намаганьняў пасольстваў трох краін: Беларусі, Украіны і Расеі».
У лібійскай турме цяпер знаходзяцца чацьвёра беларусаў: Фёдар Трусанаў, Валер Гардзіенка, Ігар Ядзімічаў і Вячаслаў Качура. Усё яны — пэнсіянэры. Беларускіх грамадзян абвінавацілі ў тым, што яны нібыта ажыцьцяўлялі рамонт сродкаў СПА Лібіі, «што стварыла пагрозу для лётчыкаў кааліцыі, якія абаранялі народ Лібіі».
Усе асуджаныя знаходзіліся пад арыштам у Трыпалі са жніўня 2011 году. Амбасады Беларусі, Расеі і Ўкраіны апратэставалі прысуд адразу пасьля яго вынясеньня.
Радыё Свабода, 14 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/83/22728
Текущая дата: 26.11.2024