Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Шры-Ланкі Махінда Раджапакса высока ацэньвае ўзровень эканамічнага развіцця Беларусі



Аб гэтым ён заявіў 26 жніўня на сустрэчы ў пашыраным складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

"Беларусь дасягнула высокага ўзроўню эканамічнага развіцця, які адзначаецца на міжнародным узроўні", - сказаў Прэзідэнт Шры-Ланкі. Ён адзначыў вялікую ролю Аляксандра Лукашэнкі ў дасягненнях Беларусі.

Высокі госць падкрэсліў важнасць таго, што цяперашні візіт - першы ў гісторыі двухбаковых адносін Беларусі і Шры-Ланкі, які пацвярджае зацікаўленасць абедзвюх дзяржаў ва ўмацаванні ўзаемавыгадных кантактаў.

Махінда Раджапакса адзначыў, што ў час яго візіту ў Мінск, перагавораў на вышэйшым узроўні, а таксама сустрэч членаў дэлегацыі намячаюцца канкрэтныя шляхі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Ад імя ланкійскай дэлегацыі ён выказаў удзячнасць за цёплы прыём. "Я прыехаў у Мінск як сябар вашай краіны і хачу запэўніць у рашучым намеры Шры-Ланкі развіваць усебаковыя адносіны з Беларуссю", - сказаў Махінда Раджапакса.

26 жніўня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/83/22914
Текущая дата: 26.11.2024