Белорусский портал в Казахстане

Пасол Беларусі абмеркаваў з кіраўнікамі Даўгаўпілса пытанні паставак беларускіх трамваяў у гэты латвійскі горад



Пытанні паставак беларускіх трамваяў у Даўгаўпілс, перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферах культуры і адукацыі абмеркаваў пасол Беларусі ў Латвіі Аляксандр Герасіменка з кіраўнікамі Даўгаўпілскай гарадской думы.

Дыпламат наведаў з рабочым візітам Даўгаўпілс 19—20 жніўня, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Падчас сустрэчы таксама разгледжаны меры па рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у межах II Беларуска-латвійскага форуму гарадоў-пабрацімаў, які адбыўся ў Даўгаўпілсе ў маі 2013 года.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 21 жніўня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/83/23039
Текущая дата: 26.11.2024