Белорусский портал в Казахстане

Куба прапанавала на разгляд Беларусі праект міжурадавага пагаднення аб гандлі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Адбылася сустрэча пасла Беларусі на Кубе Уладзіміра Астапенкі з першым намеснікам міністра знешняга гандлю і замежных інвестыцый Кубы Арланда Эрнандэсам Гільенам. "Кубінскі бок пацвердзіў сваю прынцыповую зацікаўленасць у рэалізацыі прапановы аб сустрэчным гандлі і прапанавала на разгляд беларускаму боку праект адпаведнага міжурадавага пагаднення", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.

У ходзе размовы былі таксама абмеркаваны вынікі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2012 год, намечаны канкрэтныя меры па яго развіццю ў бліжэйшай перспектыве.

23 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/85/20813
Текущая дата: 26.11.2024