Белорусский портал в Казахстане

Беларусь застанецца ў ліку стратэгічных партнёраў Венесуэлы



Аб гэтым 15 красавіка журналістам заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес.

Пасол адзначыў, што Нікалас Мадура, які, паводле папярэдніх вынікаў выбараў у Венесуэле, атрымаў перамогу, заяўляў, што палітыка Прэзідэнта Чавеса будзе прадаўжацца. Гэта азначае, што курс на стратэгічнае партнёрства з краінамі, сярод якіх і Беларусь, будзе прадаўжацца.

"Мы абсалютна ўпэўнены, што не будзе ніякіх крокаў назад, супрацоўніцтва толькі будзе пашырацца, і мы нават спадзяёмся, што яно будзе інтэнсіфікавана з шэрагам краін", - сказаў пасол.

Як паведамлялася, паводле папярэдніх вынікаў галасавання, выконваючы абавязкі Прэзідэнта Венесуэлы Нікалас Мадура набраў 50,76 працэнта галасоў, 41-гадовы Энрыке Капрылес Радонскі - 49,07 працэнта.

Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле былі назначаны ў сувязі са смерцю Прэзідэнта Уга Чавеса, які памёр 5 сакавіка бягучага года. Да выбараў выконваючым абавязкі Прэзідэнта быў назначаны віцэ-прэзідэнт Нікалас Мадура.

15 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/86/20591
Текущая дата: 26.11.2024