Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з дзяржаўным візітам у Інданезіі, усклаў вянок да Манумента Нацыянальных герояў "Калібата" ў Джакарце



Манумент размешчаны на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу, што з`яўляецца ваеннымі могілкамі нацыянальных герояў Інданезіі, якія загінулі ў час вайны за незалежнасць ад Нідэрландаў у 1945-1949 гадах.

Тут пахавана амаль 7 тыс. чалавек, у тым ліку вядомыя палітычныя, ваенныя і грамадскія дзеячы гэтай краіны.

Аляксандр Лукашэнка мінутай маўчання ўшанаваў памяць нацыянальных герояў Інданезіі і пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Сёння члены беларускай дэлегацыі праводзяць двухбаковыя сустрэчы і перагаворы са сваімі інданезійскімі калегамі, у ходзе якіх вырашаюцца задачы актывізацыі супрацоўніцтва дзвюх краін.

19 сакавіка пройдуць перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з яго інданезійскім калегам Сусіла Бамбангам Юдаёнам у вузкім і пашыраным складах, дзе будзе разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў. Вечарам адбудзецца афіцыйны абед у гонар Прэзідэнта Беларусі ад імя Прэзідэнта Інданезіі.

18 сакавіка 2013, Джакарта
Таццяна Паляжай - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/87/19970
Текущая дата: 26.11.2024