Аб гэтым заявіў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей у апублікаваным 1 красавіка інтэрв`ю РІА Новости.
"Гэтыя спісы ў маім разуменні — абсалютная сумесь абсурду і выдумак. Зразумела, што без ліквідацыі гэтай праблемы з парадку дня нашых адносінаў з Еўрапейскім саюзам, напэўна, руху наперад не будзе", — сказаў міністр.
На думку Макея, адносіны Беларусі і ЕС зараз знаходзяцца на такім узроўні, што далейшыя санкцыі істотна не змогуць паўплываць на іх якасць. "Я не ведаю, ці дасягнулі мы дна ў нашых адносінах з Еўрасаюзам, але я сваім еўрапейскім партнёрам ці апанентам казаў, што мы зараз сапраўды дасягнулі таго ўзроўню адносінаў, калі далейшыя нейкія больш жорсткія крокі з боку Еўрсаюза не прывядуць да істотнай змены статус-кво ў нашых адносінах", — заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
Пры гэтым ён асабліва негатыўна выказаўся наконт ўнясення ў чорныя спісы беларускіх журналістаў, суддзяў, членаў выбарчых камісій. "Ну няхай бы туды ўключылі чыноўнікаў, якія былі пры выкананні сваіх функцыянальных абавязкаў і, на думку Еўрасаюза, могуць адказваць за тыя ці іншыя крокі, якія былі зроблены ўладамі. Але пры чым тут журналісты, якія выконвалі сваю місію і рабілі так, як загадвае ім іх сумленне? Гэтак жа выглядае сітуацыя адносна ўключэння ў гэтыя спісы прадстаўнікоў выбарчых камісій усіх узроўняў, суддзяў. Судовая і выбарчая сістэмы ў Беларусі незалежныя", — падкрэсліў ён.
На пытанне, якімі б ён хацеў бачыць ідэальныя адносіны Беларусі і ЕС, Макей адказаў: "Вы ведаеце, не мною вынайдзена фраза: "Вы або аддаляецеся ад Расіі і набліжайцеся да Еўрасаюза, або аддаляецеся ад ЕС і набліжаецеся да Расіі". Мы не хацелі б ні ад каго аддаляцца. Мы хацелі б мець роўнанабліжаныя адносіны з усімі нашымі партнёрамі, хто акружае нашу краіну, не мае значэння, Усход, Захад, Поўнач, Поўдзень. Але хацелі б, каб нас паважалі, а не дэманізавалі, як гэта адбываецца зараз. За самае дробнае нейкае парушэнне нас літаральна ўтоптваюць у бруд".
Міністр замежных спраў падкрэсліў, што Беларусь выступае за "нармальны ўзаемапаважлівы дыялог". "Мы гатовы да гэтага дыялогу. Мы мяркуем, што Беларусь ужо зараз робіць свой унёсак у забеспячэнне стабільнасці і арганізацыю бяспекі ў рэгіёне. Гэта барацьба з гандлем людзьмі, барацьба з трансмежавай злачыннасцю, з наркатрафікам і многае іншае. Мы думаем, што нармальныя адносіны з Еўрасаюзам садзейнічалі б таму, каб Беларусь заставалася астраўком стабільнасці ў Еўропе і каб яна нікому не дастаўляла ніякіх праблем", — сказаў Макей.
Нагадаем, пасля жорсткага разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года ЕС увёў візавыя і фінансавыя санкцыі супраць асоб, адказных, на думку Еўрасаюза, за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Зараз у спіску больш як 200 чалавек, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, у тым ліку Уладзімір Макей, у 2010 годзе кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.
Зараз еўрапейскія палітыкі і дыпламаты абмяркоўваюць магчымасць адмены візавых санкцый у дачыненні да Макея. Як растлумачыў 12 сакавіка намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскі, такі варыянт разглядаецца для таго, каб "захаваць мінімальныя каналы сувязі, што неабходныя для падтрымання адносінаў з любой краінай".
Пры гэтым Памяноўскі падкрэсліў, што пазіцыя ЕС у дачыненні да Беларусі застаецца цвёрдай: першыя крокі насустрач павінен зрабіць Мінск. Сярод гэтых крокаў ён назваў вызваленне палітзняволеных.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/87/20319
Текущая дата: 26.11.2024