Белорусский портал в Казахстане

Паўночная Карэя вынесла ЗША новае папярэджанне



КНДР заявіла аб канчатковым узгадненні "бязлітаснага" ўдару, накіраванага супраць ЗША, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Улады Паўночнай Карэі аб`явілі, што гатовы адказаць на варожую палітыку ЗША перадавымі, мінімізаванымі і аблегчанымі сродкамі ядзерных удараў. У пасланні гаворыцца, што час выбуху імкліва набліжаецца і вайна на Карэйскім паўвостраве можа пачацца "сёння або заўтра".

Адказнасць за абвастрэнне канфлікту КНДР поўнасцю ўсклала на Злучаныя Штаты.

4 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/87/20422
Текущая дата: 26.11.2024