Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Сербіі выказвае ўдзячнасць Беларусі за яе пазіцыю адносна Косава і Метохіі



Аб гэтым 12 сакавіка на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі ў вузкім складзе заявіў Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч.

"Дзякую вам за прынцыповую пазіцыю, якую Беларусь мае адносна пытання Косава і Метохіі", - сказаў Прэзідэнт Сербіі.

Таміслаў Нікаліч падкрэсліў, што яго краіна выступае за павагу міжнароднага права і статута ААН. "Мы вельмі цэнім падтрымку ўсіх сяброў, якіх мы маем у свеце, каб шляхам перагавораў абараніць сваю дзяржаўнасць і годнасць", - дадаў сербскі Прэзідэнт.

12 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/88/19801
Текущая дата: 26.11.2024