Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Латвійскай Рэспублікі плануюць падпісаць праграму супрацоўніцтва на 2013-2015 гады



Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Мінкультуры Юлія Віскуб.

Візіт міністра культуры Беларусі Барыса Святлова ў Латвію запланаваны на 13-15 сакавіка. У час рабочай паездкі пройдуць яго перагаворы з латвійскай калегай Жанетай Яўнземе-Грэндэ па пытаннях далейшага супрацоўніцтва ў сферы культуры і мастацтва паміж дзвюма краінамі, па выніках якіх і будзе падпісаны дакумент.

Праграма ўключае шэраг пунктаў, сярод якіх развіццё супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі, тэатральнага мастацтва, канцэртна-гастрольнай дзейнасці, музейнай справы і выставачнай дзейнасці, бібліятэчнай справы, арганізацыі абменных стажыровак выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ культуры і інш.

Міністр культуры Беларусі прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці мемарыяльнай дошкі народнаму паэту Янку Купалу. Дошка створана маладым беларускім скульптарам Паўлам Вайніцкім. Яна будзе размешчана на будынку беларускай школы ў Рызе, якая носіць імя народнага паэта.

Акрамя таго, міністр культуры прыме ўдзел у адкрыцці музейнай экспазіцыі, прысвечанай жыцці і творчасці Янкі Купалы.

11 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/88/19805
Текущая дата: 26.11.2024