Белорусский портал в Казахстане

Развіццё экспартнага патэнцыялу і прыцягненне інвестыцый застаецца прыярытэтам работы МЗС у 2013 годзе



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Развіццё экспартнага патэнцыялу і прыцягненне замежных інвестыцый будзе заставацца ў 2013 годзе прыярытэтам работы загранустаноў Беларусі. Гэты факт быў падкрэслены 15 лютага на калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі, прысвечанай разгляду вынікаў работы органаў дыпламатычнай службы за 2012 год,

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, выступаючы з дакладам, ацаніў дасягнутыя вынікі, прааналізаваў існуючыя праблемы і прапанаваў шляхі іх вырашэння. Асаблівая ўвага была ўдзелена задачам, якія стаяць перад замежнымі ўстановамі Беларусі ў 2013 годзе. Свой пункт гледжання на перспектывы развіцця знешніх сувязей выказалі паслы Беларусі ў Літве, Расіі, Чэхіі і Украіне.

Пры прасоўванні беларускай прадукцыі на знешнія рынкі асноўны ўпор будзе рабіцца на стварэнне лакальных зборачных і сэрвісных вытворчасцей. Гэты падыход дае магчымасць выбудоўваць доўгатэрміновыя стратэгіі работы, якія ўлічваюць рэгіянальную спецыфіку і забяспечваюць надзейную абарону ад ваганняў сусветнай кан`юнктуры. Была падкрэслена каардынуючая роля МЗС і загранустаноў ва ўзгадненні дзеянняў беларускіх ведамстваў і прадпрыемстваў у замежных краінах. Намечаны практычныя захады па зніжэнню выдаткаў па стварэнню тавараправоднай інфраструктуры.

Важнейшым напрамкам развіцця экспартнага патэнцыялу прызнаны таксама экспарт паслуг. У 2013 годзе асноўная ўвага загранустаноў будзе сканцэнтравана на аказанні садзейнічання беларускім кампаніям у экспарце транспартных, будаўнічых, лагістычных, турыстычных і дзелавых паслуг. У 2013 годзе загранустановы будуць праводзіць комплексную работу па пашырэнню відаў паслуг, якія аказваюцца замежным пакупнікам.

Выкананне задач па нарошчванню экспарту будзе дапоўнена мерамі па аказанню фінансавай дапамогі экспарцёрам ўнутры краіны. Падрыхтаваныя прапановы ўлічваюць перадавы міжнародны вопыт і накіраваны на аказанне практычнай дапамогі беларускім экспарцёрам.

Удзельнікі пасяджэння асаблівую ўвагу ўдзялілі рабоце ў міжнародных арганізацыях, абмеркавалі рэгіянальныя аспекты знешнепалітычнага і знешнеэканамічнага ўзаемадзеяння.

У рабоце калегіі прыняў удзел прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, кіраўнікі шэрага рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый. У сваім выступленні прэм`ер-міністр падкрэсліў першачарговыя задачы загранустаноў на 2013 год, даў канкрэтныя даручэнні па рэалізацыі важнейшых інвестыцыйных праектаў з замежнымі партнёрамі.

15 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/89/19443
Текущая дата: 26.11.2024