У 2013 годзе магчыма нейкае пацяпленне адносін паміж Беларуссю і Захадам. Такую думку выказалі беларускія палітолагі.
Валерый Карбалевіч мяркуе, што ўлады могуць адпусціць яшчэ частку палітзняволеных, і гэта будзе "досыць спрыяльна ўспрынята Еўропай, але адмены санкцый не прынясе". "Магчыма, будзе нейкае іх прыпыненне, але нічога больш сур`ёзнага не адбудзецца", — адзначыў ён.
А вось адносіны Мінска з Вашынгтонам, лічыць Карбалевіч, наўрад ці зменяцца да лепшага.
"Для амерыканскіх дэмакратаў Беларусь, скажам так, не вельмі цікавая, бо праблема распаўсюджвання дэмакратыі ў свеце не з`яўляецца задачай нумар адзін для адміністрацыі Абамы, як гэта было пры Бушы, — растлумачыў эксперт. — Калі адкінуць магчымасць чарговага абвастрэння адносін і новых санкцый, то ў нейкай ступені магчымае нават пацяпленне адносін з Захадам. Але таго дыялогу, які быў у 2008—2010 гадах, чакаць не варта".
Андрэй Ягораў лічыць, што адносіны Беларусі з Захадам застануцца "стабільна дрэннымі".
"Еўрасаюз, як непасрэдны сусед Беларусі, ніяк не можа весці такую ж ізаляцыянісцкую палітыку ў дачыненні да нашай краіны, як ЗША. Таму Еўрасаюз будзе захоўваць, як і раней, пэўны ўзровень тэхнічных кантактаў, будзе пастаўляць Беларусі рэсурсы ў межах тэхнічнай дапамогі па розных праграмах. Але ўсё гэта ў значна меншых аб`ёмах, чым Беларусь магла б атрымліваць у становішчы хаця б такім жа, як іншыя краіны Усходняга партнёрства", — адзначыў палітолаг.
Ён падкрэсліў, што з 19 снежня 2010 года Захад чакае ад Беларусі вызвалення палітзняволеных. "І самае разумнае, што Мінск можа зрабіць, — гэта вызваліць іх, але чамусьці гэтага не робіць. Можна спекуляваць на розных гіпотэзах і тлумачэннях гэтага, але факт відавочны: Беларусь гуляе сабе ва ўрон. Мінск не адпускае палітзняволеных, захоўваючы канфлікт з Захадам. Нічога не набываем, а страчваем велізарную перавагу", — перакананы Ягораў.
Юрый Шаўцоў прагназуе некаторае пацяпленне адносін паміж Мінскам, Бруселем і Вашынгтонам.
"Ёсць шансы пацяплення адносін з Захадам, але яно не можа быць вельмі значным. І ЕС, і ЗША ставяцца насцярожана да працэсу еўразійскай інтэграцыі. Таму нават калі і будзе нейкае пацяпленне, то пакуль на Захадзе не перастануць успрымаць гэтую інтэграцыю негатыўна, вялікага прагрэсу не будзе", — лічыць палітолаг.
Што тычыцца палітзняволеных, то, паводле слоў Шаўцова, "гэтая тэма з`яўляецца дзяжурнай". "Яна была актуальнай год таму, нават паўгода таму. Але высветлілася, што на Лукашэнку не вельмі націснеш па гэтай тэме", — адзначыў ён.
Шаўцоў лічыць, што пацяпленне адносін Беларусі з Захадам будзе нават у тым выпадку, калі палітзняволеных не адпусцяць.
"Гэта не значыць, што Захад кіне гэтую тэму, ён будзе яе выкарыстоўваць. Але гэтак жа ў Кітая, напрыклад, ёсць праблема Тыбета. Гэта значыць тэма палітзняволеных важная, але не настолькі, каб пра яе вельмі шмат гаварылі", — лічыць палітолаг.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/90/18732
Текущая дата: 26.11.2024