Белорусский портал в Казахстане

У Бялградзе абмеркаваныя перспектывы развіцця беларуска-сербскіх адносінаў у розных сферах



Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч прыняў 15 студзеня пасла Беларусі Уладзіміра Чушава.

Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, абмяркоўваліся стан і перспектывы развіцця беларуска-сербскіх адносінаў у сферы гандлю, адукацыі, культуры і спорту. Бакі разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння ў межах міжнародных арганізацый сістэмы ААН.

"Была адзначана неабходнасць актывізаваць намаганні па развіцці ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах", — перадае прэс-служба.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/90/18961
Текущая дата: 26.11.2024