Белорусский портал в Казахстане

Беларусі і Літве неабходна выпрацаваць сумесны падыход у пытанні выяўлення, захавання і аднаўлення аб`ектаў гісторыка-культурнага значэння



Пра гэта было заяўлена падчас рабочай сустрэчы пасла Беларусі ў Літве Уладзіміра Дражына з міністрам культуры Літоўскай Рэспублікі Шарунасам Біруцісам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, сустрэча прайшла 15 студзеня па ініцыятыве беларускага боку.

"Падчас сустрэчы быў абмеркаваны поўны спектр пытанняў узаемадзеяння Беларусі і Літвы ў сферы культуры, — гаворыцца ў паведамленні. — Бакі высока ацанілі ўзровень культурнага супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў, якое мае трывалую аснову для далейшага развіцця".

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 16 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/90/18973
Текущая дата: 26.11.2024