Аб гэтым, як паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта, заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 снежня на сустрэчы з паслом Ірана ў Беларусі Сеедам Абдалой Хасейні з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.
Лукашэнка падкрэсліў, што сустракаецца не з кожным паслом, які пасля заканчэння сваёй дыпмісіі пакідае Беларусь, а звычайна — з сябрамі. "Я гэтага не ўтойваю і хачу сказаць, што расставацца з сябрамі заўсёды сумна", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён выказаў надзею, што кіраўніцтва Ірана знойдзе такога ж дастойнага пасла, каб Беларусь развівала адносіны з іранскай дзяржавай і народам. "Мы ў гэтым вельмі зацікаўленыя — і не толькі развіваць нашы адносіны ў тым жа рэчышчы, але і штосьці дабаўляць, я на гэта вельмі спадзяюся, — сказаў Лукашэнка. — Што да нашых адносінаў з Іранам у сферы палітыкі, у нас няма абсалютна ніякіх праблем. У нас падобныя пункты гледжання на светапарадак і тое, як развіваецца свет. Мы актыўныя прыхільнікі шматпалярнасці, неўмяшання ва ўнутраныя справы".
Гаворачы аб эканамічных адносінах, прэзідэнт адзначыў: "Нягледзячы на велізарныя праблемы, якія сёння існуюць у свеце, і нягледзячы на той беспрэцэдэнтны ціск, які ў эканамічных і фінансавых адносінах аказваецца на Іран, мы ўсё ж маем адносна някепскі двухбаковы тавараабарот. Хаця ён сёлета крыху ўпаў".
Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што некаторыя беларуска-іранскія праекты аказаліся нерэалізаванымі. "Можна гаварыць, што гэта адбылося ў сілу праблем у глабальнай эканоміцы, у сувязі з ціскам на Іран — гэта асноўнае, чаму мы страцілі гэтыя праекты. Але ўсё ж, нягледзячы на гэта, мы дзесьці недапрацавалі. Перадайце кіраўніцтву Ірана, што мы вельмі разлічваем на актывізацыю гэтага супрацоўніцтва і гатовы прыняць інвестыцыі іранскага бізнесу, дзяржавы ў выгадным для Ірана ключы", — сказаў прэзідэнт.
У сваю чаргу Сеед Абдала Хасейні падкрэсліў, што Беларусь і Іран за апошнія 5 гадоў істотна пашырылі кірункі ўзаемадзеяння. Дыпламат адзначыў, што за час яго працы ў Беларусі зроблены сур`ёзныя крокі па развіцці двухбаковых адносінаў.
"Калі я прыехаў у Мінск у верасні 2008 года, то іранскія інвестыцыі ў Беларусь складалі каля 6 млн. долараў, у снежні 2012 года гэты паказчык дасягнуў больш чым 960 млн. долараў у выглядзе банкаўскага капіталу і інвестыцыйных праектаў", — сказаў пасол.
Паводле яго слоў, тавараабарот паміж Беларуссю і Іранам за 4 гады ўзрос у тры разы. На працягу чатырох гадоў двухбаковае супрацоўніцтва пашырылася з 10 да 75 кірункаў у эканоміцы, навуцы, культуры, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 10 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/92/18271
Текущая дата: 26.11.2024