Так пракаментаваў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных рашэнне ўладаў Германіі закрыць штаб ваеннага аташэ ў сваім пасольстве ў Мінску.
Каментарый размешчаны на афіцыйным сайце беларускага МЗС.
Як паведамлялася раней, нямецкае агенцтва dpa перадало, што рашэнне аб закрыцці штаба ваеннага аташэ міністр абароны Германіі Томас дэ Мезьер прыняў пасля нарады ў МЗС ФРГ. Улады Германіі палічылі немагчымым далейшае ваеннае супрацоўніцтва з афіцыйным Мінскам у сувязі са шматлікімі выпадкамі ўшчамлення правоў чалавека ў Беларусі. 2 снежня ўсе супрацоўнікі апарату ваеннага аташэ былі адкліканы з Мінска.
Як зазначыў Савіных, германскі бок мае права вызначаць структуру і кірункі працы сваіх дыпламатычных прадстаўнікоў. "Аднак з абнародаванай фармулёўкі зразумела, што гэта надуманы крок, які супярэчыць агульнаеўрапейскім намаганням па ўмацаванні бяспекі. Мы мяркуем, што гэтае рашэнне звязана з абвастрэннем палітычнай барацьбы паміж партыйнымі структурамі ўнутры Германіі", — заявіў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Беларусі.
Паводле яго слоў, міністра абароны Германіі "можна толькі пашкадаваць, таму што вядома, што ў абсурду межаў няма".
Нагадаем, у жніўні гэтага года нямецкая газета Bild паведаміла, што Германія дапамагала "аўтарытарна кіраванай Беларусі" не толькі ў навучанні міліцыі, але і ў яе ўзбраенні: толькі ў 2009 і 2010 гадах на камп`ютарную і відэатэхніку было зрасходавана 41.200 еўра. Апрача таго, паміж 2008 і 2011 гадамі беларускаму боку было перададзена не менш як 100 камплектаў абмундзіравання (бронекамізэлькі, шлемы, дубінкі).
Яшчэ раней нямецкія СМІ абвінавацілі МУС Германіі ў супрацоўніцтве з Мінскам, у тым ліку ў навучанні разгону пратэстных акцый. МУС заявіла, што супрацоўніцтва, якое пачалося з санкцыі ўрада Ангелы Меркель і тычылася галоўным чынам пагранічных службаў, было згорнута ў канцы 2010 года, калі ў Мінску была жорстка задушана акцыя супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Паводле ж інфармацыі нямецкіх масмедыя, навучальныя семінары праводзіліся да кастрычніка 2011 года, а лакальныя кантакты доўжацца дагэтуль.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 3 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/93/18127
Текущая дата: 26.11.2024