25 кастрычніка адбудзецца рабочая паездка генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалая Бардзюжы ў Беларусь.
Як паведаміла прэс-служба АДКБ, падчас візіту пройдуць сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Леанідам Мальцавым. Бардзюжа абмяркуе падрыхтоўку пасяджэнняў статутных органаў АДКБ — Савета міністраў замежных спраў і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі, што адбудуцца ў снежні, а таксама пытанні парадку дня сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, запланаванай на 19 снежня.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2012
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2012
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/95/17054
Текущая дата: 26.11.2024