Белорусский портал в Казахстане

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі правядзе перамовы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Ватыкана і Мальтыйскага Ордэна



25—27 кастрычніка намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік наведае Ватыкан і Мальтыйскі Ордэн. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

У праграме візіту — сустрэчы з дзяржсакратаром Ватыкана кардыналам Тарчызіа Бертоне, старшынёй папскага Савета па культуры кардыналам Джанфранка Равазі, кіраўніком выканаўчай улады Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна вялікім канцлерам Жан-П`ерам Мазеры і іншымі высокапастаўленымі прадстаўнікамі Ватыкана і Мальтыйскага Ордэна.

Падчас перамоў плануецца абмеркаваць пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва і развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, а таксама ўзаемадзеяння ў сферах культуры, навукі і мастацтва.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/95/17112
Текущая дата: 26.11.2024