2 лістапада на грамадзянскіх могілках вёскі Студзёнка Барысаўскага раёна (Мінская вобласць), каля французскага мемарыяла, прысвечанага вайне 1812 года і пераправе цераз раку Бярэзіна арміі Напалеона, адбылося перапахаванне астанкаў 110 напалеонаўскіх салдат.
Астанкі былі знойдзеныя ў чэрвені гэтага года 52-м пошукавым батальёнам Міністэрства абароны Беларусі каля вёскі Горбаўшчына Лагойскага раёна.
Разам з прадстаўнікамі Мінскага аблвыканкама, Барысаўскага і Лагойскага райвыканкамаў у жалобнай цырымоніі ўзяў удзел пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнеры.
"Гэтае месца вельмі важнае для французаў, — падзяліўся дыпламат з журналістамі. — Для Францыі "Бярэзіна" азначае "катастрофа", таму што тут, як вы ведаеце, загінула шмат людзей. <…> Мы не ведаем дакладна, хто пахаваны тут, ведаем толькі, што гэта салдаты Напалеона. А якой нацыянальнасці — беларус, паляк або француз — нам невядома. Але гэта і не так важна — важна, што гэта салдаты, якія выконвалі свой абавязак. Важная ідэя новай Еўропы, у якой мы сёння жывем. Жывем у міры — і гэта заслуга і салдат, якія тут пахаваныя".
БелаПАН, 2 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/95/17288
Текущая дата: 26.11.2024