Белорусский портал в Казахстане

У ходзе візіту на Кубу Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Раулем Кастра



Аляксандр Лукашэнка прыбудзе ў нядзелю з афіцыйным візітам у Гавану, дзе правядзе перамовы з кубінскім лідарам Раулем Кастра.

У панядзелак, 25 чэрвеня, беларускі прэзідэнт ускладзе вянок да мемарыяла Хасэ Марці, нацыянальнага героя Кубы, пасля чаго пройдуць афіцыйныя перамовы. Вечарам у панядзелак Лукашэнка пакіне Кубу, перадае РІА Новости са спасылкай на афіцыйныя паведамленні.

Адносіны Кубы і Беларусі прадстаўнікі абедзвюх краін характарызуюць як "цудоўныя", адзначаючы патэнцыял іх развіцця ў эканамічнай, гандлёвай, навуковай сферах і ў галіне аховы здароўя. Паводле афіцыйных звестак, тавараабарот паміж краінамі перавышае 50 млн. долараў.

Гавану і Мінск вызначае агульнасць падыходаў да асноўных праблем міжнароднага парадку дня. У маі гэтага года Куба і Беларусь адзначылі 20 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў.

Нагадаем, акрамя Кубы на наступным тыдні Аляксандр Лукашэнка наведае з афіцыйнымі візітамі Венесуэлу і Эквадор.

БелаПАН
Мінск, 24 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/97/14824
Текущая дата: 20.05.2024