Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў наведае Мінск з рабочым візітам



14—15 жніўня Мінск з рабочым візітам наведае міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у межах візіту запланавана сустрэча Лаўрова з яго беларускім калегам Сяргеем Мартынавым. "Бакі абмяркуюць шырокае кола пытанняў беларуска-расійскага знешнепалітычнага ўзаемадзеяння, абмяняюцца меркаваннямі па тэмах міжнароднага парадку дня, якія ўяўляюць узаемную цікавасць", — паведамляе прэс-служба.

У прыватнасці, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў разгледзяць ход рэалізацыі праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2012—2013 гады, а таксама пытанні падрыхтоўкі і правядзення сёлета сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/98/15791
Текущая дата: 26.11.2024