Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Панама маюць намер назначыць ганаровых консулаў



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

Беларусь і Панама маюць намер назначыць ганаровых консулаў. Гэта тэма абмяркоўвалася сёння ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Панамы ў РФ Мігелем Умберта Лекара Барсенасам.

"Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, назначэння ганаровых консулаў", - адзначылі ў дыпмісіі.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Панамай устаноўлены 22 кастрычніка 1998 года. Двухбаковы тавараабарот у 2017 годзе склаў $6,6 млн.

4 красавіка 2018, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/1/43044
Текущая дата: 27.04.2024