Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на палях сесіі Генасамблеі ААН сустрэўся з кіраўніком МЗС Ірана Абасам Аракчы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Бакі разгледзелі дарожную карту двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне паміж МЗС і дамовіліся аб серыі найбліжэйшых галіновых кантактаў.
Іран падтрымаў Беларусь на шляху атрымання статусу партнёра БРІКС.
У парадку дня дзвюх краін таксама арганізацыя шэрага сустрэч на вышэйшым і высокім узроўні.
Звязда, 28 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/1/75331
Текущая дата: 19.11.2024