Аб гэтым паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
У час сустрэчы бакі адзначылі высокі патэнцыял двухбаковых адносін, а таксама неабходнасць актывізацыі супрацоўніцтва па лініі адпаведных міністэрстваў дзвюх краін. Асобная ўвага была ўдзелена пытанню арганізацыі адпачынку і аздараўлення сірыйскіх дзяцей у Рэспубліцы Беларусь у 2023 годзе.
Махамед Сейф Аль-Дзін высока ацаніў ініцыятыву запрашэння сірыйскіх дзяцей у Беларусь і выказаў удзячнасць беларускаму боку за пашырэнне гэтай праграмы. Юрый Слука пацвердзіў зацікаўленасць Рэспублікі Беларусь ва ўмацаванні ўзаемадзеяння з Сірыяй і прадаўжэнні рэалізацыі сумесных праектаў у гуманітарнай сферы.
27 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
27 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/10/68832
Текущая дата: 23.12.2024