Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Уладзімір Улаховіч зрабіў рабочы візіт у г. Дзьёр, расказалі ў пасольстве нашай краіны ў Будапешце.
Беларускі дыпламат правёў сустрэчы са старшынёй адміністрацыі рэгіёна Дзьёр-Мошан-Шопран Золтанам Неметам і віцэ-прэзідэнтам рэгіянальнай гандлёва-прамысловай палаты Іштванам Секерэшам пры ўдзеле беларускіх і венгерскіх дзелавых колаў.
Акрамя таго, адбылася сумесная прэс-канферэнцыя з кіраўніцтвам рэгіёна, у час якой кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі расказаў аб магчымасцях і прыярытэтах развіцця двухбаковага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, адказаў на пытанні прадстаўнікоў мясцовых СМІ.
Бакі абмяняліся прадметнай інфармацыяй аб патэнцыяле і рамачных умовах узаемадзеяння з акцэнтам на гандлёва-эканамічнай сферы. Была пацверджана гатоўнасць паступальна развіваць канструктыўны дыялог па шырокім спектры напрамкаў, уключаючы прамысловасць, будаўніцтва, адукацыю, навуку, культуру, турызм, а таксама заахвочваць бізнес-кантакты і ўзаемны ўдзел у дзелавых мерапрыемствах.
Звязда, 30 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/10/68896
Текущая дата: 23.12.2024