Белорусский портал в Казахстане

Нягледзячы ні на што, у Беларусі ў Еўропе па-ранейшаму шмат сяброў



Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі Уладзімір Улаховіч.

У Беларусі і Венгрыі ёсць новая тэма для ўзаемадзеяння - энергетычная сфера. "Не толькі падпісаны мемарандум, але і ёсць дамоўленасць аб стварэнні экспертнай групы. Венгерскія партнёры высока цэняць вопыт, які мы маем на нашай атамнай станцыі", - расказаў Уладзімір Улаховіч.

Пасол адзначыў, што санкцыі паўплывалі на тавараабарот дзвюх краін. "Самае адчувальнае, напэўна, гэта страта ў нашым экспартным партфелі, але гэта датычыцца ў асноўным санкцыйнай прадукцыі - мінеральныя ўгнаенні, дрэваапрацоўка. Нягледзячы ні на што, у Беларусі ў Еўропе па-ранейшаму шмат сяброў і да нашай краіны ставяцца з вялікай сімпатыяй і павагай", - рэзюмаваў ён.

17 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/10/69084
Текущая дата: 23.12.2024