Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм`ер-міністру Міхаілу Мясніковічу, прымаючы яго 17 мая з дакладам, падрыхтаваць візіт у Беларусь прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Лукашэнка нагадаў пра дамоўленасць з Пуціным, паводле якой свой першы візіт ён зробіць у Беларусь 31 мая. "Таму нам трэба падрыхтавацца па ўсіх кірунках і не толькі ў выніках супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Патрэбны новыя кірункі, новыя прапановы, якія дазволяць выбудаваць нашу палітыку на працяглую перспектыву. Таму трэба паглядзець з пункту гледжання эканомікі, палітыкі. Хай гэта будуць тры-пяць пытанняў, над якімі мы будзем працаваць і якія мы можам прапанаваць да ўвагі і разгляду Расійскай Федэрацыі", — сказаў Лукашэнка.
Перад справаздачай прэм`ера Лукашэнка заявіў: "Першым чынам я хацеў бы пачуць ад урада (раней мы гэта пытанне абмяркоўвалі са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка), як вырашаюцца і будуць вырашацца пытанні, што хвалююць насельніцтва. Эканоміка і фінансы на сённяшні дзень стабілізаваны. Мы дамагліся таго, чаго жадалі, і ў знешнім гандлі. Я думаю, у вас ужо ёсць дакладныя звесткі за I квартал, і трэба было б падумаць аб тым, каб нашы людзі адчулі, што эканоміка стабілізавалася. Я маю на ўвазе не толькі цэнаўтварэнне, трэба ўжо больш сур`ёзна глядзець на сур`ёзныя рэчы: будаўніцтва жылля, крэдытныя рэсурсы, іх кошт і гэтак далей".
Лукашэнка пацікавіўся таксама тым, як рэалізуюцца дзяржаўныя праграмы, у прыватнасці як ідзе будаўніцтва найбольш значных аб`ектаў, якія захады робяцца па развіцці баваўнянага, ільнянога і камвольнага прадпрыемстваў.
Як паведаміў прэм`ер-міністр, першыя чатыры месяцы працы эканомікі "дэманструюць станоўчыя вынікі". "Добры эфект", заявіў Мясніковіч, дае таксама праца па імпартазамяшчэнні, "найперш у частцы росту станоўчага сальда гандлёвага балансу".
Што да жыллёвай палітыкі, то, як нагадаў прэм`ер, было прапанавана ўсенароднае абмеркаванне далейшай стратэгіі развіцця гэтага кірунку ў Беларусі. Паводле слоў Мясніковіча, паступіла больш за 200 розных прапаноў, большасць з якіх скіравана на пашырэнне льгот пры будаўніцтве жылля. Лукашэнка даручыў да канца мая разгледзець гэтыя пытанні ва ўрадзе і праінфармаваць пра іх на наступнай нарадзе з яго ўдзелам.
Мясніковіч праінфармаваў Лукашэнку пра будаўніцтва і мадэрнізацыю малочна-таварных ферм. Урад, выкарыстоўваючы ў тым ліку магчымасці Банка развіцця, знайшоў дадаткова да 2,1 трлн. яшчэ 1,2 трлн. рублёў ільготных крэдытных рэсурсаў, якія накіраваны на крэдытаванне будаўніцтва і мадэрнізацыі малочна-таварных ферм. Лукашэнка ў сваю чаргу запатрабаваў навядзення парадку ў гэтай сферы і правядзення мадэрнізацыі малочна-таварных ферм.
Асобна была закранута тэма рэалізацыі ў Беларусі інвестыцыйных праектаў. Паводле слоў прэм`ер-міністра, зараз прапрацоўваецца шмат цікавых прапаноў з боку турэцкіх дзелавых колаў. Яны зацікаўлены ў будаўніцтве ў Беларусі аб`ектаў як гатэльнага сэрвісу, так і сацыяльнага прызначэння, а таксама ва ўзвядзенні спартыўных і прамысловых аб`ектаў.
Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб рэалізацыі інвестпраектаў на праблемных прадпрыемствах, у прыватнасці, у лёгкай прамысловасці. Ужо фактычна завершаны работы над крэдытным пагадненнем па ААТ "Камволь", умовы якога "досыць выгадныя" для беларускага боку. Крэдыт складзе 136 млн. еўра. Гэта дазволіць не толькі капітальна мадэрнізаваць прадпрыемства, але і значна павялічыць аб`ёмы вытворчасці. Так, плануецца выпускаць да 4 млн. пагонных метраў тканіны ў год, што значна перавысіць сённяшні паказчык. Наступным аб`ектам мадэрнізацыі з прыцягненнем інвестыцый стане Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб`яднанне.
Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/102/14148
Текущая дата: 28.12.2024