Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік МЗС Беларусі возьме ўдзел у нарадзе Групы старшых дарадчыкаў па падрыхтоўцы да Канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці



У склад групы ўваходзяць дванаццаць вядомых грамадскіх, дзяржаўных дзеячаў, якія прадстаўляюць розныя групы краін і маюць міжнародны аўтарытэт.

3—4 чэрвеня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Мартынаў возьме ўдзел у нарадзе Групы старшых дарадчыкаў па падрыхтоўцы да Канферэнцыі ААН на вышэйшым узроўні па ўстойлівым развіцці ("Рыо+20"), якая адбудзецца ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) 20— 22 чэрвеня.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, мэтай нарады групы стане прадстаўленне аўтарытэтнай і незалежнай ацэнкі праекта выніковага дакумента саміта.

Удзельнікі нарады ўзгодняць падыходы да забеспячэння глабальнага ўстойлівага развіцця ва ўзаемасувязі з укараненнем прынцыпаў зялёнай эканомікі і змяненнем структуры міжнародных міжурадавых арганізацый, паведамляе прэс-служба.

У рамках мерапрыемства запланавана сустрэча Мартынава з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях Ша Цзуканам, у ходзе якой бакі абмяняюцца меркаваннямі адносна стану фінальнага этапа перамоўнага працэсу, а таксама бачання шляхоў забеспячэння ўстойлівага развіцця.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 3 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/102/14450
Текущая дата: 28.12.2024