Белорусский портал в Казахстане

Беларусь-Літва: умацаванне даверу і бяспекі



У Вільнюсе адбудзецца сустрэча па ацэнцы выканання Дамоўленасці паміж Беларуссю і Літвой аб дадатковых мерах даверу і бяспекі.

Дэлегацыя беларускіх ваенных на чале з начальнікам Нацыянальнага агенцтва па кантролі і інспекцыях — дэпартамента Міністэрства абароны палкоўнікам Алегам Горбачам наведае Літву, дзе возьме ўдзел у рабочай сустрэчы па ацэнцы выканання двухбаковай Дамоўленасці аб дадатковых мерах даверу і бяспекі.

Мерапрыемства пройдзе ў Вільнюсе з 7 па 9 лютага, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

Падчас рабочай сустрэчы будзе дадзена ацэнка выканання бакамі дамоўленасці ў 2011 годзе, абмеркаваны меры, скіраваныя на павышэнне яе эфектыўнасці ў сувязі з уваходжаннем у сілу Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі, а таксама пытанні ўзаемнага навучання персаналу ў сферы кантролю над узбраеннямі.

Літоўскую дэлегацыю на сустрэчы ўзначаліць начальнік аддзела па кантролі над узбраеннямі аб`яднанага штаба Узброеных сіл падпалкоўнік Раймандас Іванаўскас.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/104/12073
Текущая дата: 20.05.2024