Белорусский портал в Казахстане

МЗС Украіны: Пасол ЕС публічна спрабуе ўмешвацца ва ўнутрыпалітычныя працэсы



МЗС Украіны выказаў незадавальненне паводзінамі пасла ЕС ва Украіне Жазэ Мануэля Пінту Тэйшэйры, заявы якога не адпавядаюць міжнародным нормам дыпламатыі.

 Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным каментары Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі.

У знешнепалітычным ведамстве Украіны са здзіўленнем назіраюць за публічнымі выказваннямі пасла, якія ад месяца да месяца ўсё менш адпавядаюць таму, што па прынятых у міжнародным зносінах традыцыях могуць сабе дазволіць дыпламаты.

"Ад сітуацыі вакол маючых адбыцца выбараў мэра Кіева да стану інвестыцыйнага клімату ва Украіне — усё тое, што звычайна з`яўляецца прадметам абмеркавання ўкраінскіх грамадзян, палітыкаў і экспертаў, рэгулярна становіцца падставай для каментароў і ацэнак чалавека, у чые афіцыйныя функцыі ўваходзіць прадстаўляць дыпламатычныя інтарэсы інтэграцыйнага аб`яднання замежных дзяржаў ", — заяўляюць у МЗС краіны.

"Мы б спакойна і нават з радасцю назіралі за "ўкраінізацыяй" спадара Тэйшэйры, калі б яго паліталагічныя ацэнкі і меркаванні ўспрымаліся ўкраінскімі грамадзянамі і СМІ як яго асабістая думка, а не афіцыйная пазіцыя 27 краін — членаў Еўрасаюза", — удакладняюць у ведамстве.

Звязда, 2 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/106/12596
Текущая дата: 28.12.2024