Белорусский портал в Казахстане

Беларусь i М`янма падпiсалi пагадненне аб гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве



Дакумент заключаны ў рамках афiцыйнага вiзiту ў М`янму ўрадавай дэлегацыi Беларусi на чале з прэм`ер-мiнiстрам Мiхаiлам Мяснiковiчам.

Учора кiраўнiк беларускага ўрада сустрэўся з прэзiдэнтам Рэспублiкi Саюз М`янма Тэйн Сейнам. У час перагавораў бакi абмеркавалi перспектывы развiцця двухбаковых адносiн. Як адзначыў на сустрэчы Мiхаiл Мяснiковiч, погляды на развiццё двухбаковых кантактаў у дзвюх краiн супадаюць, што закладвае аснову для паспяховай рэалiзацыi сумесных праектаў. Прэм`ер-мiнiстр перадаў Тэйн Сейну прывiтальныя словы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з пажаданнем поспехаў народу М`янмы. "Мы рады поспехам вашай краiны ў эканамiчным развiццi, яны сапраўды ўражваюць", — сказаў Мiхаiл Мяснiковiч.

Звязда, 3 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/107/10942
Текущая дата: 02.06.2024