Мэта конкурсу — папулярызацыя даследаванняў міжнародных адносін, сучаснай гісторыі дыпламатыі і інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы.
Яго арганізатарамі выступаюць Асацыяцыя знешнепалітычных даследаванняў імя А.А.Грамыкі, Міжнародны дзяржаўны інстытут міжнародных адносін МЗС Расіі, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Інстытут Еўропы РАН пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Еўразійскай эканамічнай камісіі і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва СНД.
Конкурс накіраваны на пашырэнне дыялогу маладых спецыялістаў, даследчыкаў і дыпламатаў, а таксама актывізацыю ўзаемадзеяння навукова-даследчых і адукацыйных устаноў краін СНД і ЕАЭС. За пяць гадоў правядзення конкурсу ўдзел у ім узялі 1 675 чалавек з 11 краін, якія прадстаўлялі 297 ВНУ.
У конкурсе могуць прымаць удзел студэнты і выпускнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, аспіранты, вучоныя, выкладчыкі, журналісты, аналітыкі, спецыялісты са сферы бізнесу, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дыпламаты з дзяржаў — удзельніц СНД, не старэйшыя за 40 гадоў. Заканчэнне прыёму заявак — 15 мая 2023 года.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 мая ўключна падаць заяўку праз электронную форму, якая змяшчае анкету ўдзельніка і конкурсную работу.
Падрабязную інфармацыю можна знайсці на афіцыйным сайце конкурсу.
Надзея Нікалаева
Звязда, 21 сакавіка 2023
Звязда, 21 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/11/68742
Текущая дата: 23.12.2024