Белорусский портал в Казахстане

Палітычныя кансультацыі паміж Беларуссю і ПАР пройдуць у Кейптаўне



Палітычныя кансультацыі паміж Беларуссю і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай пройдуць 26 кастрычніка ў Кейптаўне.

Як паведамляе прэс-служба МЗС ПАР, дэлегацыі ўзначаляць намеснікі міністраў замежных спраў Эбрахім Эбрахім і Сяргей Алейнік. Першыя палітычныя кансультацыі паміж Беларуссю і ПАР адбыліся ў красавіку 2002 года, апошнія — у верасні 2008-га.

Чакаецца, што падчас сустрэчы Алейнік і Эбрахім абмяркуюць развіццё двухбаковых палітычных, эканамічных і гандлёвых адносінаў паміж дзвюма краінамі,  перспектыўныя сферы для будучага супрацоўніцтва, сітуацыю на Блізкім Усходзе, а таксама супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.

Апрача таго, падчас свайго рабочага візіту ў ПАР Алейнік будзе браць удзел у другім пасяджэнні беларуска-паўднёваафрыканскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое пройдзе 27 кастрычніка ў Прэторыі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/112/10117
Текущая дата: 26.12.2024