Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка выказвае ўдзячнасць кіраўніцтву Кітая за садзейнічанне ў стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі



Падчас сустрэчыў Мінску са старшынёй пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банга Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць кітайскаму боку за садзейнічанне ў стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі.

Ён таксама адзначыў вялікую працу, праведзеную экспертамі Народнага банка Кітая. Многія іх рэкамендацыі, паведаміў Лукашэнка, узяты на ўзбраенне беларускім бокам, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Нагадаем, аб тым, што ўрад Кітая вырашыў выдзеліць Беларусі льготны крэдыт у памеры мільярда долараў для рэалізацыі раней узгодненых сумесных праектаў, кіраўнік кітайскай дэлегацыі паведаміў 17 верасня на сустрэчы з кіраўнікамі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Мінску. Акрамя гэтага, адзначыў У Банга, КНР выдзеліць Беларусі 70 мільёнаў юаняў у якасці бязвыплатнага гранта.

Кітайская дэлегацыя знаходзіцца ў Беларусі з 17 па 20 верасня.

БелаПАН
Мінск, 19 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/115/9304
Текущая дата: 26.12.2024