Белорусский портал в Казахстане

Беларускія парламентарыі бяруць удзел у 32-й Генасамблеі МПА АДПУА



З 18 па 24 верасня ў сталіцы Камбоджы праходзіць 32-я Генеральная асамблея Міжпарламенцкай асамблеі Асацыяцыі дзяржаў паўднёва-ўсходняй Азіі, у рабоце якой у якасці госця бярэ ўдзел Парламент Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўляе беларускі бок намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях СНД Віталь Бусько.

У ходзе асамблеі была разгледжана заяўка беларускага боку аб прадастаўленні Парламенту Рэспублікі Беларусь статуса назіральніка ў гэтай міжнароднай арганізацыі. Парламентарыі замежных краін адзінагалосна падтрымалі Нацыянальны сход Беларусі ў гэтым пытанні.

АДПУА з 600-мільённым насельніцтвам, сукупным ВУП у 1.9 трыльёна долараў, стабільным эканамічным ростам прадстаўляе адну з самых уплывовых рэгіянальных арганізацый свету.

Звязда
22 верасня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/115/9353
Текущая дата: 26.12.2024