Белорусский портал в Казахстане

Макей наведвае з афіцыйным візітам Іран



Пачаўся афіцыйны візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Іран. Пра гэта інфармуе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Падрабязнасці пакуль не паведамляюцца, але традыцыйна падобныя візіты ўключаюць у сябе перагаворы па шырокай тэматыцы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, сустрэчы з прадстаўнікамі вышэйшага кіраўніцтва краіны і абмеркаванне пытанняў палітычнага, гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва, падпісанне тых ці іншых дакументаў.

Месяц таму Уладзімір Макей у Нью-Ёрку на палях сесіі Генеральнай Асамблеі ААН правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Ірана Хасейнам Амірам Абдалахіянам. Тады бакі адзначылі пазітыўную дынаміку развіцця двухбаковых адносін, у тым ліку з улікам дамоўленасцей, дасягнутых па выніках сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Ірана ў Самаркандзе.

Міністры пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у нарошчванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ва ўмовах санкцыйнага ціску і працягу ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных арганізацыях.

Яны таксама абмеркавалі графік маючых адбыцца двухбаковых кантактаў на розных узроўнях.

Звязда, 26 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/12/66927
Текущая дата: 08.10.2024