Прэзідэнт Беларусі павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы з прафесійным святам, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём дыпламатычнага работніка
Работнікам і ветэранам дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь
Дарагія таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам — Днём дыпламатычнага работніка.
Вы абралі няпростую, але вельмі патрэбную прафесію, значэнне якой у сучасным свеце пастаянна ўзрастае.
Ад здольнасці кожнага з вас цалкам аддаваць сябе справе служэння Айчыне, умення пераконваць партнёраў і апанентаў, накіроўваць намаганні на пошук узаемапрымальнага рашэння залежыць развіццё краіны, папулярызацыя эканамічных інтарэсаў дзяржавы і абароненасць беларускіх грамадзян, дзе б яны ні знаходзіліся.
Сёння галоўная задача нашай дыпламатыі — стварэнне механізмаў падтрымання раўнапраўных міжнародных адносін, канструктыўнага дыялогу на прынцыпах бяспекі і ўзаемавыгаднага гандлю.
Перакананы, што цяперашняе пакаленне работнікаў МЗС цвёрда стаіць на роднай беларускай зямлі і здольна паспяхова спраўляцца з любымі выклікамі.
Будзьце годнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый беларускай дыпламатычнай школы і з гонарам выконвайце ганаровую місію, якую вам даверыў народ.
Жадаю супрацоўнікам і ветэранам знешнепалітычнага ведамства моцнага здароўя, міру і паспяховай рэалізацыі ўсіх пастаўленых задач на карысць Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/12/68068
Текущая дата: 23.12.2024