Белорусский портал в Казахстане

Старшыня АБСЕ Аўдронюс Ажубаліс мае намер і надалей абараняць правы чалавека ў Беларусі



Старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс мае намер і надалей падтрымліваць умовы, скіраваныя на абарону правоў чалавека ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў у Інстытуце міжнародных адносін і палітычных навук Вільнюскага ўніверсітэта (Літва) 5 красавіка.

"Як старшыня я буду працягваць падтрымліваць намаганні па абароне правоў чалавека ў Беларусі. Я буду падтрымліваць працу няўрадавых арганізацый у краіне і за яе межамі і забяспечваць належны маніторынг судовых разбораў назіральнікамі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека", — цытуе Ажубаліса сайт МЗС Літвы.

Міністр адзначыў, што імкненне беларускіх улад да самаізаляцыі ўзрастае. "Гэта ўплывае не толькі на яе кіраўніцтва, але і на народ. Як суседу на гэта балюча глядзець", — сказаў Ажубаліс.

Ён таксама выказаў шкадаванне адносна закрыцця мінскага офіса АБСЕ.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/124/5727
Текущая дата: 24.12.2024