Белорусский портал в Казахстане

Пакістан патрабуе прабачэньня ад ЗША



Ісламабад настойвае на прабачэньнях ад Вашынгтону ў зьвязку з гібельлю 35 пакістанцаў у выніку ўдараў, нанесеных, як мяркуецца, з амэрыканскага непілятаванага апарата.

Баявая апэрацыя праводзілася ў правінцыі Паўночны Вазірыстан на мяжы з Аўганістанам, дзе дзейнічаюць баевікі “Аль-Кайды” і талібы.

Раней у чацьвер пакістанскія спэцслужбы адзначалі, што бальшыня загінулых – ісламскія экстрэмісты. Пазьней ўлады абнародавалі заяву, што ўдар быў нанесены па будынку, дзе адбывалася паседжаньне рады старэйшынаў.

Радыё Свабода
18 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/126/5220
Текущая дата: 24.12.2024