Міністр замежных спраў Славакіі Мікулаш Дзурында 2 сакавіка прыняў у Браціславе прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай апазіцыі.
Як паведамляе сайт МЗС Славакіі, міністр выказаў салідарнасць з беларускім народам: "Я хацеў бы перадаць пасланне людзям Беларусі аб тым, што яны не адны. Я веру, што ў недалёкай будучыні яны змогуць атрымаць асалоду ад свабоды".
Станіслаў Шушкевіч выказаў удзячнасць прадстаўніку Славакіі за падтрымку і дапамогу: "Шлях беларускага народа да свабоды быў бы нашмат больш доўгім без вашай падтрымкі".
Група беларускіх апазіцыянераў, у якую таксама ўваходзяць Сяргей Калякін, Аляксандр Казулін, Аляксандр Мілінкевіч, Аляксей Янукевіч і некаторыя палітычныя аналітыкі, знаходзіцца з візітам у Браціславе 1—4 сакавіка. Гэтымі днямі ў славацкай сталіцы праходзіць міжнародная канферэнцыя па бяспецы Globsec 2011, на якой сярод іншых тэм абмяркоўваецца сітуацыя ў Беларусі.
У межах старшынства Славакіі ў Вышаградскай групе 3 сакавіка ў Браціславе праходзіць пашыраны саміт міністраў замежных спраў краін — членаў аб`яднання (Венгрыя, Польшча, Славакія, Чэхія) і краін — удзельніц Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна). Ад Беларусі ў саміце ўдзельнічае намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі. Сярод спецыяльных гасцей — міністр замежных спраў ФРГ Гіда Вестэрвеле, вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле.
Вышаградская група праводзіць саміт з мэтай выказаць падтрымку палітыцы Усходняга партнёрства і ў будучым збіраецца эфектыўна садзейнічаць палітычнай і эканамічнай стабілізацыі ў краінах — удзельніцах гэтай ініцыятывы ЕС.
Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 3 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/129/4821
Текущая дата: 24.12.2024