На гэтым тыдні ў літоўскай амбасадзе ў Брусэлі адбыліся дэбаты, арганізаваныя мясцовай літоўскай супольнасьцю, у якіх узялі ўдзел эўрадэпутаты Юстас Вінцас Паляцкіс і Альгірдас Саўдаргас. Яны падтрымалі новыя санкцыі Эўразьвязу супраць беларускага рэжыму, аднак разам з тым заклікалі далей весьці зь ім дыялёг.
Яны таксама папярэдзілі, што пасьля зьвяржэньня Лукашэнкі ў Беларусі можа ўзмацніцца нацыяналізм і гістарычныя прэтэнзіі да Літвы. Пра дэбаты піша Берта Ужкурайце ў газэце Lietuvos rytas.
Як паводзіць сябе з Лукашэнкам?
«Лукашэнка ж мог цалкам дэмакратычна выйграць гэтыя выбары! Рацыянальна цяжка патлумачыць, чаму ён ужыў сілу. Можа, баяўся?» - разважаў А.Саўдаргас.
Выступоўцы пагадзіліся, што пасьля выбараў Лулкашэнка апынуўся ў своеасаблівай пастцы. Да выбараў яму ўдавалася даволі пасьпяхова фліртаваць з Эўропай, але пасьля затрыманьня апазыцыйных лідэраў Эўразьвяз заняў жорсткую пазыцыю і на гэтым тыдні аднавіў санкцыі супраць беларускага рэжыму. Расейская падтрымка Лукашэнку таксама не гарантаваная – хоць абодва госьці згадзіліся, што Масква цяпер мае на Менск значна большы ўплыў. Праўда, паводле Ю.Паляцкіса, і яна магла не прызнаць гэтыя выбары законнымі – тады ў Лукашэнкі б узьніклі сур`ёзныя цяжкасьці.
На думку А.Саўдаргаса, цяпер найважнейшая справа – вызваліць палітычных зьняволеных. «Трэба паводзіць сябе з Лукашэнкам так, як з захопнікамі закладнікаў», - дадаў ён. «Ці значыць гэта, што зь ім ужо нельга весьці перамовы?»- - пацікавіўся Ю.Паляцкіс. «І з захопнікамі закладнікаў часам вядуць перамовы», - адказаў А.Саўдаргас і дадаў: «У дыпляматыі шмат што магчыма».
Хоць выступоўцы падтрымалі зацьверджаныя Радай ЭЗ на гэтым тыдні візавыя і фінансацвыя санкцыі ў дачыненьні да Лукашэнкі і яшчэ 157 асобаў зь беларускага кіраўніцтва, абодва пагадзіліся, што запрапанаваныя Эўрапарлямэнтам эканамічныя санкцыі ўводзіць няварта. «Становішча не настолькі сур`ёзнае», - сказаў Ю.Паляцкіс. Ранейшую жорсткую палітыку Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі, на якую часткова ўплывалі Злучаныя Штаты, ён назваў «нядзейснай». Палітык падтрымаў спробы Літвы весьці дыялёг з Лукашэнкам (паводле яго, гэта было ўзгоднена з Эўракамісіяй). Усё ж у такога дыялёгу мусяць быць свае межы, таму некаторыя выказваньні прэзыдэнта Д.Грыбаўскайце, якія трапілі ў прэсу, паводле Ю.Паляцкіса, «цяжка патлумачыць».
Што чакае ў будучыні?
«Што ёсьць зло – сам Лукашэнка або толькі выбары?» - спытаўся ўдзельнік дэбатаў Гінтаўтас. «І адно і другое!» - адказаў Ю.Паляцкіс. А.Саўдаргас дадаў, што няварта спадзявацца на дэмакратызацыю рэжыму Лукашэнкі: «Так не бывае! Усе дыктатуры раней ці пазьней абрынаюцца». Выступоўца нагадаў няўдалыя спробы М.Гарбачова дэмакратызаваць савецкі камуністычны рэжым, а таксама цяперашнія паўстаньні ў Паўночнай Афрыцы. «Істотнае пытаньне – што будзе пасьля Лукашэнкі», - адзначылі абодва эўрапарлямэнтары.
Палітыкі параілі асьцярожна ацэньваць магчымы прыход апазыцыі да ўлады ў Беларусі. Бо, паводле іх, ня ўсе апазыцыянэры – дэмакраты заходняга тыпу, нямала сярод іх і нацыяналістаў. Ужо й цяпер чуюцца галасы, што Вялікае княства Літоўскае было беларускай дзяржавай і што Вільня – беларускі горад, зазначыў Альгірдас Саўдаргас. Таму прыход апазыцыі да ўлады можа й ня быць карысны для Літвы. Палітык параіў не забывацца пра «небясьпеку нацыяналістычнай Беларусі». З гэтым пагадзіўся і Юстас Паляцкіс, заклікаўшы «ціснуць на Лукашэнку, але і задумвацца, што будзе пасьля яго».
І ўсё ж абодва выступоўцы згадзіліся, што незалежная беларуская дзяржава ў найбліжэйшым часе ня зьнікне і што да гэтага нямала спрычыніўся Лукашэнка, які істотна ўзмацніў беларускую нацыянальную сьвядомасьць.
А можа нам і ня варта занадта хвалявацца – бо ж нас бароняць Эўразьвяз і НАТО? У гэтым пытаньні А.Саўдаргас быў скептычны. «НАТО – гэта добра, але і НАТО і Эўразьвяз у будучыні могуць распасьціся. І што тады? Наша дзяржава мусіць быць моцная, з моцным войскам!» - заявіў эўрапарлямэнтар і запэўніў: «Як і 13 студзеня 1991-га, гэтак ін ў будучыні лёс Літвы будзе вырашацца ў Вільні».
Дык можа варта ўзмацняць зьнешнюю мяжу Эўразьвязу і ня цешыцца ілюзіямі наконт эўрапейскай пэрспэктывы Беларусі? - запытаўся ўдзельнік дыскусіі Міндаўгас і дадаў: «Бо беларускі мэнталітэт – значна больш «азіяцкі» за расейскі!» Аднак А.Саўдаргас зь ім не пагадзіўся і заклікаў «не атаясамліваць савецкасьці з азіяцкасьцю», запрапанаваўшы ацэньваць беларускую дыктатуру як рэлікт савецкай сыстэмы. Тым часам Ю.Паляцкіс рашуча заклікаў Літву і ўвесь Эўразьвяз «не будаваць новых межаў» і больш адкрыцца сьвету.
Радыё Свабода
3 лютага 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/132/4229
Текущая дата: 23.12.2024