Падчас нарады дыпляматаў высокага ўзроўню ў Брусэлі, дзе абмяркоўваліся прапановы аб ўвядзеньні санкцый з боку Эўразьвязу да беларускага рэжыму, з дазволу якога адбывалася зьбіцьцё і арышты апазыцыянэраў 19 сьнежня, толькі італьянскія прадстаўнікі выказаліся супраць такіх радыкальных захадаў. Пра гэта паведамляе брусэльскі карэспандэнт выданьня "EUOBSERVER".
Выданьне нагадвае, што афіцыйны Рым неаднойчы займаў бок Менска, а прэм`ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі называе Аляксандра Лукашэнку ледзьве не асабістым сябрам.
Яшчэ ў 2006 годзе, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, Італія выступіла супраць увядзеньня Эўразьвязам эканамічных санкцый адносна Беларусі, у тым ліку - за парушэньне правоў незалежных прафсаюзаў.
У 2009-м Рым стаў першай эўразьвязаўскай сталіцай, якую пасьля прыпыненьня візавых санкцый наведаў Аляксандар Лукашэнка. Праз год здарыўся гістарычны візыт Сыльвіё Бэрлюсконі ў Менск, а ў кастрычніку 2010-га італьянскія дыпляматы настойвалі на канчатковай адмене Эўразьвязам санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі .
08 студзеня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/135/3725
Текущая дата: 23.12.2024