Міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву анулявана запрашэнне на штогадовую Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы, якая пройдзе 4—6 лютага, паведамляюць нямецкія СМІ са спасылкай на агенцтва ДПА.
Старшыня канферэнцыі Вольфганг Ішынгер прыняў рашэнне не запрашаць Мартынава "ў знак пратэсту супраць сітуацыі з правамі чалавека ў аўтарытарна кіраванай краіне".
Запрашэнне кіраўніку беларускай дыпламатыі было адпраўлена да выбараў 19 снежня, зазначаецца ў паведамленні ДПА. Узмацненне рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі стала прычынай анулявання запрашэння. Паводле слоў Ішынгера, яму было няпроста прыняць гэтае рашэнне, паколькі ў Мюнхене павінны быць прадстаўлены спрэчныя пазіцыі, аднак ануляванне запрашэння павінна паказаць беларускаму ўраду, што ў цяперашніх умовах немагчымая палітыка business as usual (перакладаецца як "жыццё працягваецца", "усё ў парадку", "замоўчванне праблем". — БелаПАН.).
Паралельна з адмовай Мартынаву на канферэнцыю запрошаны прадстаўнік урада Ірана, зазначае ДПА.
Чакаецца, што ў цяперашняй, 47-й па ліку канферэнцыі возьмуць удзел 350 чалавек, у тым ліку 12 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама амаль 50 міністраў. Чакаецца прыезд канцлера Германіі Ангелы Меркель, прэзідэнта Афганістана Хаміда Карзая, прэм`ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан, генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, генсека НАТО Андэрса Фога Расмусена.
Як паведамлялася раней, 17 студзеня пасол Беларусі ў Берліне Андрэй Гіро быў выкліканы ў МЗС Германіі ў сувязі з распаўсюджваннем беларускімі дзяржаўнымі СМІ сцвярджэнняў аб датычнасці ФРГ да спробы звяржэння Аляксандра Лукашэнкі падчас снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў.
Паводле інфармацыі радыёстанцыі "Нямецкая хваля", падчас сустрэчы з Гіро ўпаўнаважаная МЗС ФРГ па Усходняй Еўропе, Каўказе і Цэнтральнай Азіі Патрыцыя Флор з усёй яснасцю падкрэсліла, што такія абвінавачанні абсалютна беспадстаўныя. Флор зноў нагадала аб патрабаванні ўрада Германіі неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных у Беларусі і спыніць судовыя працэсы і рэпрэсіі супраць іх.
Флор падкрэсліла, што збліжэнне Беларусі з Еўрасаюзам будзе магчымае толькі пры выкананні Мінскам дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека. Паводле яе слоў, рашэнне беларускага кіраўніцтва закрыць мінскі офіс АБСЕ з`яўляецца "новым ударам па прававой сістэме і правах чалавека" ў Беларусі.
Як паведаміў 15 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску ўпаўнаважаны ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Лёнінг, баварскі міністр эканомікі адклікаў запрашэнне міністру эканомікі Беларусі Мікалаю Снапкову ўзяць удзел у канферэнцыі ў Мюнхене.
Паводле яго слоў, баварскі міністр заявіў, што з-за апошніх падзей у Беларусі прысутнасць Снапкова на канферэнцыі "непажаданая". Пры гэтым ён не ўдакладніў, ці дзе размова пра канферэнцыю па бяспецы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 18 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/135/3857
Текущая дата: 23.12.2024