Нацыянальны цэнтр маркетынгу наведаў 14 ліпеня пасол ААЭ ў Беларусі Ібрагім Салім Махамед аль-Мушарах, паведамілі ў прэс-службе цэнтра.
"На сустрэчы дырэктара цэнтра Мікалая Барысевіча з эмірацкім дыпламатам дасягнута дамоўленасць аб абмене інфармацыяй, карыснай для ацэнкі бізнес-патэнцыялу абедзвюх краін, - адзначылі ў НЦМ. - Субяседнікі дамовіліся, што цэнтр і пасольства аб`яднаюць намаганні для папулярызацыі брэнда "Беларусь" на тэрыторыі ААЭ".
Акрамя таго, бакі прапрацуюць магчымасць стварэння беларуска-эмірацкага бізнес-клуба для садзейнічання развіццю кантактаў паміж краінамі.
"Рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей унясе свой уклад у пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва, якое грунтуецца на прынцыпах дружбы і ўзаемапавагі", - падкрэслілі ў арганізацыі.
14 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
14 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/14/65776
Текущая дата: 23.12.2024