Белорусский портал в Казахстане

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Японіі Руслан Есін 27 ліпеня сустрэўся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў парламента Японіі, кіраўніком групы міжпарламенцкай дружбы «Японія — Беларусь» Хіраміці Ватанабэ



Аб гэтым паведамілі ў беларускай загранустанове ў Японіі.

Пасол падзякаваў японскаму парламентарыю за шматгадовую дзейнасць па пашырэнні двухбаковага міжпарламенцкага дыялогу, а таксама ўзаемадзеянне ў сферах гандлю, культуры, спорту і маладзёжнага абмену.

«Дыпламат заклікаў японскі бок не падкладаць беларусам санкцыйную атруту і глядзець на Беларусь сваімі, а не чужымі вачамі», — адзначылі ў пасольстве нашай дзяржавы.

Са свайго боку парламентарый высока ацаніў дзейнасць беларускага пасольства па развіцці двухбаковага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і рэалізацыі шэрага сумесных праектаў.

Звязда, 28 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/14/65950
Текущая дата: 23.12.2024