Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Фідэля Кастра з днём нараджэння



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Фідэля Кастра з днём нараджэння.

"Дзякуючы Вашай дружалюбнай палітыцы беларуска-кубінскія адносіны прадаўжаюць паглыбляцца, а правераная часам дружба паміж народамі нашых краін — умацоўвацца", — адзначаецца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва Беларусі з Кубай будзе і ў далейшым садзейнічаць росту дабрабыту беларусаў і кубінцаў.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Звязда
14.08.2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/141/1644
Текущая дата: 23.12.2024