Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі стартаваў другі раўнд расійска-украінскіх перамоў



У Брэсцкай вобласці Беларусі стартаваў другі раўнд расійска-украінскіх перамоў.

Перад вылетам да месца перамоў адзін з членаў дэлегацыі ад украінскага боку Давід Арахамія паведаміў, што праграма мінімум — гуманітарныя калідоры. «Далей па абставінах», — напісаў ён на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак.

Расійская дэлегацыя прыбыла на перамовы яшчэ напярэдадні вечарам. Галоўны перамоўшчык ад Расіі памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі распавёў аб наяўнасці блока прапаноў з трох частак. Ён тычыцца ваенна-тэхнічнага аспекту, гуманітарна-міжнароднага і палітычнага.

Раней МЗС Беларусі апублікаваў фота залы для другога раўнда перамоў пад умоўнай назвай «Домік паляўнічага».

Першы раўнд перамоў адбыўся ў Беларусі 28 лютага на беразе ракі Прыпяць у будынку, які называлі «Домік рыбака».

Члены дэлегацый Расіі і Украіны паціснулі адзін аднаму рукі перад пачаткам другога раўнда перамоў.

Звязда, 3 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-0/16/63767
Текущая дата: 08.10.2024